Гэта старонка не была вычытаная
Яна, нажаль, ужо больш не паўтарыцца,
Яна з жыцьця ўжо выбыла навек.
Але пакуль ёсьць месца сэрцу біцца,
Датуль яе я пешчу ў галаве.
Датуль яна, як каласамі постаць,
Мігцецца будзе дзень і ноч ў вачах,
Пакуль сам буду жыць і радавацца росту
І кожны крок жыцьця змаганьнем адзначаць.
Капыль, 1926 г.
|}