Старонка:Мая ліра (1924).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАДЫ (з Эдды).

Хвалі гожасьць дзянёчка,
Як кончыцца прыгожая;
Хвалі пекнасьць дзяўчынкі,
Як замужам нябожа.

Меч толькі прабаваны
Тваей пахвалы годны;
Лёд — калі яго пройдзеш
І чуеш грунт свабодны.

Ня вер салодкім слоўцам
Кабеткі, або панны;
Ня вер зьмейцы, што дрэміць,
Ня вер сьвету, бо зманны,