Старонка:Мая ліра (1924).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцеражыся віляньня
Сваей жоначкі вернай:
Ня вер ў сілу багацтва,
Ня вер хітрасьці беднай.

Дзе увойдзеш — пільнуйся,
Ці ёсьць выхад бяспечны:
Не згадаеш, скуль выйдзе
Вораг — лёс твой прадвечны.

|}