Старонка:Мая ліра (1924).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯЎЧЫНКА І ГУЛЬБА.

Плывець ручаінка
Стужачкай зялёнай, —
Гуляе дзяўчынка
Ў хустачцы чырвонай.

Плывець даліночкай
Водная дарожка, —
Плача маці з дочкай:
Пасьлізнулась ножка.

Паплыла як стужка
Рэчка ўдалечыну, —
Гойдае дачушку
Сьлёзная дзяўчына.

З рэчкі страх зьявіўся,
Стогне ў моры маўка, —
Дзяцюк ажаніўся,
Дзяўчо ўжо русалка.