Старонка:Мая ліра (1924).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У атмосфэры чувацца рух змыслаў шалёных,
Дзе-не-дзе суне піяцкая морда,
Пад сталамі працуюць лыдкі «заручоных»,
Сарваны голас вые «sursum corda!»

Якіясь вусны фарбамі сьмяюцца,
Чыесь вочы варожаць роскаш за заплату,
Якісь «ён» са «сваею» за нешта злуюцца,
Якісь шпіц праектуе танец дуркаваты.

Так бавіцца кавэрня… Гадзіна мінае…
Прад шыбамі галодны кляне усіх гнойна,
Дым гусьцее… Шарота салён спавівае,
Сонна йграе музыка tempo «заўпакойна».

|}