Старонка:Мая ліра (1924).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

V.

КАВЭРНЯ.

Сьвятліца места з прэтэнсіяй шыку,
Пыскі паночкаў з мінай трыумфацкай,
У куце музыка… Шмат гулу і гіку,
Ахвота быць ў модзе псэўдаэлеганцкай.

Панічы змарнаваны цягнуцца ляніва,
Каб паказаці новыя лякеркі,
Пэрфум пудра скрывае пахі смурадлівы,
Прад ганкам возьнік кляне за „паперкі“.

Бліхтр, фасон і аблуда паказалі зубы,
На целе брудным ясьнее горс чысты,
Пыха, заразумеласьць шчыраць конскі губы,
Акуляры хаваюць вока ананісты.

Прэзэнтуюць мужчыны ясны… камізэлькі,
Голас і гоман расплывае рэхам,
Прыслужнікі ўсё новы разносяць бутэлькі,
З сваім цынічна дуркавым усьмехам.