Старонка:Мая ліра (1924).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прыяцелям сваім адно я слова скажу,
Ім мэту родную ад сэрца я пакажу:
Калі радзіўся ты шчасьліваю парой,
Працуй, каб „Беларусь йшла наўсьцяж гарой!“

А тым, што як вужак асьліняць нас ядліва,
То жартам панскім, то замовай агідлівай,
Скажу, што будзе час, калі прытоптаны нагой,
Вы скажыце: „Вось Беларусь пайшла аднак гарой!

|}