Старонка:Мая ліра (1924).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свае я творы даю дзеля „культуры“,
Клюшчанам шлю паклон. Там натуру
Беларуса я палюбіў і там са мной
„Зямліца родная была разок гарой…“

Майно маё, прашу, жыдкам прадайце,
А з грошай доўг даўнейшы мой аддайце,
І есьлі хто заплача надамной, —
„Зямліца родная, ты будзь тады гарой!“

Маю адзеж вятрыце да ахвоты,
Для дэзынфэкцыі, бо зьмёр я на сухоты,
І сумна мне было ў нядузе тым парой, —
„Зямліца родная, ты будзь-жа, будзь гарой!“

Айцы, браты, а так-жа вы сястрыцы,
Так не бядуйце йзноў, бо добра мне ў зямліцы,
Прашу-ж, каб ня было дзярно чужое надамной,
„Зямліца родная, ах будзь-жа ты гарой!

Я ворагаў ня меў, калі-ж хто быў мне зімны,
Няхай растае ўжо як лёд, бо быў бы дзіўны,
Што злуе йшчэ падчас, калі ўжо над сабой
Пачуў, што „Беларусь пайшла такі гарой!“