Старонка:Мая ліра (1924).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МНЕ СУМНА…

Мне сумна, што на сьвеце дарма
Льецца кроў,

Мне сумна, што ідзець на-марна.
Спагад, любоў.

І сумна, калі хто сьмяецца,
Здаецца мне:

Дзе сьмех, там крыўда, задаецца,
Там сум на дне.

Як пуста маладосьць гуляе,
То-ж плачу я:

Затым, што сіла маладая
Ідзець на-зра.

Як бачу хараство харомаў,
Жудосна мне,

Бо з іх тэй штукі, тых заломаў,
Крывёй пахне.