Старонка:Мая ліра (1924).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ХМАРЫ-ХМАРАНЬКІ…

Хмары-хмаранькі, мае любанькі,
Ляціцё вы гдзесь, як галубанькі.
Закрываеце даль ад вачэй маіх,
Разбуджаеце жаль да сноў маладых.
Леты мілыя, не аглядныя,
Не паверне вас сіла жадная!
Шчасьця Бог ня даў на мой мужні век:
Тайнай сіле здаў на недуг мой лек
Дарма б‘юся я, як той язь аб лёд:
Воля выжшая дае дзіўны ход,
Я не наракаў, горкіх сьлёз ня ліў,
Хаця хмарны вал сонца мне закрыў.
Веру, хмаранькі, што так трэба мне:
Сьвет — дарожанькі не адны, ах не…
Спачывайцеж вы там у моры гдзесь,
Склад мой векавы — не загіне ўвесь…
Хмары-хмарачкі, з мора вашы род —
Душы-душачкі, з неба ваш народ.