Старонка:Мая ліра (1924).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці сам я нядобрага духа прызнаньнем
Прыгасіў агонь той ласкавы аж з неба,
Гарэў што — здаецца — глыбокім каханьнем:
Людцом каб падаці і „неба і хлеба“.

Гдзе-ж праўду мне дзець: ўсё канчаецца скора,
Мадзее і вера, і агонь, і любоў,
Зьліваецца з пыхай сьвятая пакора,
На ўсіх ідэалах няма жо багоў.

І кажуць, шчто злуда жыцьцё тут на сьвеце,
Што сном ледзь прыметным у коле ўсебыту,
І чысца пачатак займае на мэце,
І ў пекла ўкідае душу прагавіту.

Прабую маліціся сэрцам збалелым,
Прад зорам сваім бачу мукі Айчыны.
Гдзе брат азірае ваком ашалелым
Руіну, разбой — і пытае прычыны,

Малюся да Бога, хоць ён тут бязсільны.
Бо волю ўсім даў… свабоду шануе…
Сьмяецца ўсё пекла, ўвесь сьвет замагільны,
Як цёмная сіла над намі пануе.