Старонка:Мая ліра (1924).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЕЦЕР ШАЛЕЕ.

Вецер шалее, мяцеліцу гоне,
Гон віхрамі, як гурбамі фаль;
Месяц крывавы глянуў праз аконьне,
У сэрцы збудзіў мне шмат жудасны жаль.

Нудна й жалосна і надта-ж маркотна
Галосіць душа, што я лёс запрадаў:
Заплакаў бы горка, стагнаў-бы гаротна,
Каб Бог мне з сьлязою вясёласьць аддаў.

І высахшым зорам гляджу я у хмары —
Шалее віхор і ледзь зоркі мігцяць —
І думкі няcуцца і тоўпяцца мары,
І сэрца гарыць і ўсе нэрвы дрыжаць.

Ах, што так расходалісь сілы нямравыя,
Думайце гэні людзкога уняць!
Проч вы, начніцы духі каравыя,
Ў цёмнай матэрыі вам прападаць.

Духам я вольны, хоць сэрца так ные,
Хоць цела так цісьне, як гад да зямлі, —
Хай стогне бура, хай злая моц вые!..
Куды-ж вы, о думкі мяне завялі?!