Старонка:Мая ліра (1924).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спавіў мне сэрца жаль
Чароўную вясной,
Чырвоны як кораль
Спламеніўся дух мой:

Па восені ўздыхаў
І жаласьцю згараў.

Спавіў мне сэрца жаль
У летнюю пару,
Між райскіх жыта фаль
Пачуў я, што умру:

І плачу вось нямы
За зоркамі зімы.

|}