Старонка:Мая ліра (1924).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV.

СПАВІЎ МНЕ СЭРЦА ЖАЛЬ…

Спавіў мне сэрца жаль
На восень жоўтую,
Зор заглыбіўся ў даль
Жальбой гаротную:

Жаль па цудоўным сьне,
Жаль па маей вясьне.

Спавіў мне сэрца жаль
У зімку белую
І не забіў амаль
Душу збалелую:

Па сьветлых летка днях,
Па цудных ночы снах.