Старонка:Мая ліра (1924).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕ ЧАРУЙ.

Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваім ты горам,
Не чаруй сьлязой.

Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём…
Не чаруй усьмешкай боскай,
Ні сьвятым жыцьцём.

Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмі…
Каб ня быў я пакараным
Богам і людзьмі.