Старонка:Мая ліра (1924).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аж застагнала зямля у падвалах,
Неба пакрыў блыск агнявы
З болю зямліцы, с крыві крыніцы,
Брат наш збудзіўся русьняны.

Асьвеціць сонца яго ваконца,
Злуду мар сонных разьвее —
І выйдзе с плугам ён саматугам,
Родненьку ніву засее.

Груган з Усходу, а крук з Заходу
Дарма там жыру шукае —
Бо зерне спорна, у волю прасторна
Хутка пад неба ўзрастае.

|}