Старонка:Мая ліра (1924).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З музай вёску ужо бачу,
Ліру трыунфальна строю,
Божа мой, чагож я плачу,
Чом ні маю супакою? —
Муза шэпча мне тужліва:
„Бачыш, шчэ чужынцы з вамі,
„Вы не браліся рупліва“…
„Божа, зжалься Ты над намі!“…

„Вы не браліся рупліва
Долю — волю будаваці,
Вы цярпелі ўсё маўкліва,
Толькі ўмелі праклінаці —
Гартам дух ваш змацаваўся,
Але сваркі ўсё між вамі,
І сусед вам ні удаўся!“…
„Божа, зжалься Ты над намі!“…

|}