Старонка:Мая ліра (1924).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Іскра бязвольна пажарышчам стане,
Аж твар схаваюць нябесныя зоры,
І дух народны адважна паўстане:
Раўняці будзе даліны і горы.

Будаваць будзе на зломах айчыны
Рукой магутнай з агнём Промэтэя,
А сам як згіне, дасьць тэстамэнт сыну,
Каб не змалела Айчыны ідэя…

|}