Старонка:Мая ліра (1924).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прад вокам сьвету крыжавалі
Вучоныя і фарызэі
І кніжнікі і садуцэі:
У гэты год, у гэты дзень.

І страж паставілі цяжкую:
„Ня ўстане з мертвых аніколі.
„Верыла ў Бога… Яго воля
„Ня ў гэты час, ня ў гэты дзець.

Прабілі сэрца, рукі ногі,
Між неразумных палічылі,
Абрабавалі, абяднілі:
У гэты год, у гэты дзень.

Ня верылі, што душу мае,
Над целам зьдзекі учынілі,
У цьвердай скале палажылі:
У гэты год, у гэты дзень.

Змілуйся-ж, Божа, ты над ею,
Ня дай у гробе век ляжаці,
Пазволь да жыцьця ей устаці:
У гэты час, на трэці дзень.

|}