Старонка:Мая ліра (1924).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА ГАДАВІНЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ.

Вялікі дзень. Казаў-бы Хрыстус
Сваей дзень сьмерці непавіннай
Злучае ў зьвязяк тайны — дзіўны:
На гэты год, на гэты дзень.

Кальварыю прайшла Русьбела,
Крыжамі значана усюды,
Магіл бяз ліку — жертв прыблудаў:
У гэты год, у гэты дзень…

А іншай песьні не пачуеш,
Як толькі стогн, жальбу, скрыготы;
Палынь расьце, цьвітуць асоты:
У гэты год, у гэты дзень,

Ўсе наругаліся даволі,
Судом Пілата пакаралі,
Адзеж дзялілі, воцт давалі:
У гэты год, у гэты дзень.