Старонка:Мая ліра (1924).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.

ГЫМН РОДНАЙ ЗЯМЛІ.

Зямліца прошласьці ціхой,
Крывавай спісана рукой,
Айчызна — Маці — Беларусь,
Цяжкі лёс Твой.

Паклон с трудом Тваей дружбе,
Паклон за волю барацьбе,
Айчызна — Маці — Беларусь,
Паклон Табе.

Жалосна плача песьнь Твая
І Бога моліць, сьлёзная,
Айчызна — Маці — Беларусь,
Ты родная:

Ідзе вось ясная пара,
Правіду сьвеціць нам зара,
Айчызна — Маці — Беларусь,
Гарой, Жыва!