Старонка:Мая ліра (1924).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шопат і жальба сьціхаюць у сьвятыні. Ледзь чутны апошнія тоны хорнай гармоніі. Тайнічна мігоча лямпачка прад аўтарам Жывога. На сьцяне адбіваюцца неспакойныя цені-мары. Між імі віджу фігуру нахіленага маладзяна з тварам у далонях. Хрыстус пахіляе над ім акрываўленыя рукі, разгартае яго кудры, цалуе яго аблічча.

„Божа, справядлівы загады Твае.“