Старонка:Мая ліра (1924).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спавядаюся. — Ня помні, о Божа, майго грэху думкамі споўненага, намерам дакананага: вінен — вінен — вінен: Ня помні, Божа, грэху словам споўненага, чынам дакананага: вінен — вінен — вінен. Ня помні, Божа, зла дапушчанага, дабра недакананага: вінен — вінен — вінен.

„Разграшы, Ойчанька, калі можыш“.

Адышоў апошні. З-за філяра сунецца йшчэ адна постаць: ціха-звольна, як мара. Кволасьць дзіўная вее ад яе. „Хто ты? Чаму нічога ня кажыш?“ — „Грэх мой ты ведаеш.“ — „Ты даўно cпавядалася?“ — „Я спавядаюся авечна: грэх мой ты ведаеш.“ — „Чаго-ж ты ад мяне жадаеш?“ — „Нічога мне ня трэба: грэх мой ты ведаеш.“ — „Хрыстэ-Езу, скажы ж мне, хто ты?“ — „Я душа твая, ты стварыў мяне: ты дух творчы, — грэх мой табе вядомы“.

„Божа, зжалься над душой пакутнай чалавека“.

Сьцень нікне, развеваецца. Зор толькі пылае здалёку: пунктам сьветляным занікае ў далечынь.