Старонка:Мая ліра (1924).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З КНІГІ МУДРАСЬЦІ.

Сэрца дурнога — зьбітое начыньне:
Ніколі ня ўдзержыць разумнага слова;
Павер лепей тайну нямое скаціне,
Бо слухаць цябе хутчей будзе гатова.

Паслухай! Жыцьцё тваё, мілы мой браце,
Як лёт той пташыны, што ў ветры гуляе:
Паветра зышлося і — як угадаці,
Гдзе лёт быў, пашто і куды ён зьнікае.

Хай будзе рука твая быстра ў даваньні,
Ня будзь уважлівы ў чужыя насьмешкі,
Умей мужаваці у мудрых сабраньні,
А праўду кажы бяз ніякай абмежкі.

Бо слова тваё — цябе асуджае,
Аблічча і ход твой — здраджае тайніцу,
І думкі благія сам Бог пакарае,
А словы гідкія — ведзьмы багавіцы.