Старонка:Мая ліра (1924).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сам быт Духа. І раздвоіўся ў ім дух з душою і забіў ён Бога ў сумленьні — на самым дне істнасьці сваей.

∗          ∗

А за ім ішла малітва: тут на зямельцы і ў прасторах горных сьвету надпрыроднага. Сэрца яго рвалася ішчэ да Ідэалу. Хацеў быць карысным для Суспольнасьці — Грамадзянства. Спосаб на гэта: навука, праца. Так працаваў бязупынна, коштам навет фізычных сіл, каб толькі здабыць сабе славу, пакінуць памяць трывалую, заўсёдную. І стаў чалавекам вядомым, выбіўся спаміж раўні сваей. Відзеў, як цэлы натоўп людзей ідзець пад яго загадам і радаваўся. Раз толькі чапіла яго няміла неяк думка вялікага песняра:

Мысьліш быць няўмірушчым праз учынак дзельны?
А хочыш ці ня хочыш: будзеш безсмяртэльны.

Але не страпянуўся, не прачнуўся дух ягоны. Думка зчэзла як зарнічка пералётная, як апошняя касулька вячэрняга сонца.

∗          ∗