Старонка:Мая ліра (1924).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«НЕ ПАМЕР: НАРАДЗІЎСЯ».

… Я зваў яго. Быў у цьвеце лет: жывога, бойкага, жвавага настрою. Быў прыгожы. Мог гладка гутарыць, меў здаровы гумар, быў мілага характару. Часта любіў езьдзіць паляваньнем: як птушка вольная гойдаў тады па полі і лесе. Любіў прыроду і знаў яе хараство. Адзінотай не гардзіў — каб углыбляціся цэлай істотай у творы містраў мысьлі і слова. Умеў журыцца і рвацца да шчасьця надземнага, безканцовага, чыстага як Сам Дух ёсьць чысты: шчасьця амаль неухватнага.

∗          ∗

Пасья кінаўся ў вір сьвету, каб даці выхад сабранай сіле. Сьвет благі збэсьціу чыстую душу яго, спутаў лётную мысьль яго: абвеяў сваей сумлівасьцяй і пустатой, убранай на колер мастацтва і навукі. Называў сябе мудрым, хаця ня быў ім на дне свайго сумленьня. Пісаў правы Самому Створцы, хоць не спазнаў ня толькі глыбіні права ўсесьвету, але і бяздоньня сваей нічогасьці. Калі згубіў спакой душы, стараўся падаць у сумнівасьць