Старонка:Мая ліра (1924).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Так гарох мой прападае,
„Сьведкай будзе Юр сьвяты.

Ледзь бліснула зараніца,
Чорт на бусьле ўжо прычгаў:
Глядзіць, што за небыліца,
Што дзядок наш абжаргаў.

— „Ну кажы, на чым я еду?“
Чалавек гавор зачаў.,.
— „Ну-й быдлё-ж: ні знай, ці ведай!
„Дзе-ж ты, брат, яго дастаў?

Чорт ня можа прыгадаці,
Гдзе ён відзеў такі твор:
Хацеў толькі ўсё сказаці,
Ці не з бабы ўзяты ўзор?

Аж затупаў чорт нагамі,
Рогам дрэўца павярнуў,
Пёрся горамі — даламі,
Аж ў пекле адпачнуў.

А дзед з бабай аж рагочаць,
Што ўдалася штука ім!
Але болей не захочаць
Пазнавацца з духам злым.

|}