Старонка:Мая ліра (1924).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чорт ад злосьці аж дрыгоча:
„Усё пекла сьведкай мне!
„Мой гарох!“… А дзед мармоча:
— Спытаць жонку: даць, ці не? —

„Ну, няхай! — так моліць чорта:
„Калі твой гарох — бяры!
„Мая хатанька абдзёрта,
„Усе дзяруць — і ты дзяры!

„Але заўтра я йзноў буду,
„Каб табе йшчэ што сказаць:
„Пажалееш мо‘ майго труду,
„Не захочыш ў труну гнаць!

Аж ня вытрываў чарціна,
Жаль яго навет хапіў:
„Бедняку кожны наруга —
„Ніхто па ім сьлёз ня ліў…

І чорт быстра абцёр вочы,
Бо дзьве капнулі сьлязы:
„Бедны бедны люд рабочы,
„Хоць ты ў пекла убяжы!..