Старонка:Мая ліра (1924).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так вось гарох ня ўдаўся,
Рэдкі, як бабулі вус,
Падрос крышку, йзноў падаўся,
Кляне дзед і „лёс“ і „мус“.

Раз ідзе ён да пасеву —
Відзіць, што гарох прапаў,
Глянуў ўправа, зірнуў ўлева:
„Каб це’ — кажа — чорт забраў!

„Хай цябе ён і гадуе
„І зьбірае у свой час:
„Калі зерне Бог марнуе,
„Чорт няхай бярэ папас!

У злосьці дзедка забрахаўся,
Каго ўспомніў, усіх кляў:
За кустом-жа чорт сьмяяўся,
Рад, што дзед гарох аддаў.

Штось за тыдзень, а мо-й болей,
Ля гароху дзед хадзіў,
Ужо бяз злосьці, рад даволі,
Бо гарох такі зрадзіў.