16 р. …„лютаваньне“. У выданьні 1918-га году было „матаваньне“. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, 130 стар.).
46. Поэту.
2 р. „Мне сэрца кроіцца“ і 11 р. „ў канечнае патрэбе“ — прыклады нязвычайных зваротаў і дапасаваньняў, якія часам спатыкаюцца ў вершах А. Гаруна (гл. вышэй агульную заўвагу).
Да 87-й стар. „Праявы роднага“. У выданьні 1918-га году надрукавана — „прыявы“.
47. Слабасьці.
14 р. „спачуцьця“. У выд. 1918-га году і ў аўтографе маем „споўчуцьця“.
Да апошняй строфы з даволі няясным сэнсам даецца варыянт чарнавога аўтографу (XV. 2. 29/38):
Пусьці, праклятая, з тваіх ласкавых шпон, |
52. Вецер.
У першых строфах, як часта ў А. Гаруна, па запатрабаваньнях рытмікі парушаецца акцэнтоўка: - „ва̀дой“ зам. „вадой“.
9 р. „сло́ўца“ зам. „слаўцо“ выданьня 1918-га году прынята на падставе аўтографу (XV. 2. 32/44) у адпаведнасьці з рытмам.
53. У прыпар.
Рытміка гэтага вершу зьмешаная і месцамі нявытрыманая, напрыклад, у апошнім радку зьменены граматычны націск: „усіма̀“ зам. „усі́ма“.
57. Асеньні сьпеў.
14 р. …„жагнаньне“ ужыта ў сэнсе „разьвітаньне“.
58. Песьня.
27 р. …„любы“ пастаўлена ў коскі, бо паводле сэнсу „любы“ лепей разумець як зваротак; у аўтографе пасьля гэтага слова стаіць коска; у выд. 1918-га г. — „У другія вочкі любы не ўглядайся“ (бяз косак).
59. Хаўтуры.
10 р. …„мужанька“. У выданьні 1918-га году — „мужалька“. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 127).
61. Два каханьні.
35 р. „І ў канцы ся стала, чаму была стаці“… нязвычайная для дзеяслоўная форма сучаснай беларускай мовы („ся стала“).
48 р. …„у каласістым полі“. У выданьні 1918-га году „каласістум полю“, у аўтографе (XV, 2, 35/48) — „каласістум полі“.
62. Казка.
23 р. …„барабанюць“ зам. „барабаняць“ для рыфмы.
43 р. …„злосна прагавіты“. У выданьні 1918-га году было „злога“. Выпраўлена на падставе варыянту „Наша Нівы“ (1913 г. № 48).
65. Жабрачка.
49 р. „пажэжы“ ўжыта поэтам у сэнсе „пажару“.