66. Сын.
18 р. …„доле“ поэтам ужыта ў сэнсе „ў глыбіні“.
27 р. „Ды да роднай маткі к сэрцу прыгарнуцца“… У выд. 1918 году было „Да радзонай маткі“… Выпраўлена на падставе аутографу („сшытак“, стар. 57-58).
67. Журба і сьмехацьцё.
У выданьні 1918-га году ў загалоўку стаяла „сьмяхоцьце“. Камісіяй у адпаведнасьці з тэкстам вершу (радкі 9, 15, 31 і інш.) выпраўлена на „сьмехацьцё“.
70. Варажба.
13 р. „Эмільля“ — пакінуты правапіс выданьня 1918-га году.
52 р. …прарваліся шамы“. У выданьні 1918-га году стаяла „тамы“. Выпраўлена на падставе аўтографу (XV, 2. 36/49).
61-62 р.р. Пунктуацыя выд. 1918-га году зьменена паводле аўтографу.
у выд. 1918 г.:
Матка заступніца — пані старая, |
93 р. …„аб ëй прысягаў“ ужыта поэтам у сэнсе „прысягаў“ (кляўся) ёй“
129 р. „урода“ А. Г. ужывае ў мужчынскім родзе.
143 р. „Панна у ночы гасьцей прынімае“. У выданьні 1918-га году было: „Панна у ночы госьцяў прымае“. Папраўка ўнесена для захаваньня рытмікі на падставе аўтографу (XV. 2. 36/49).
153 р. „Эміліі“ зам. „Эмілі“ выд. 1918-га г. на падставе аўтографу.
159 p. …„маёі“. У выд. 1918-га г. „маеі“. Выпраўлена на падставе аўтографу (XV, 2, 36/49).
203 р. — „Люблю — кажа панна: — люблю… адпусьці!“ У пачатку радку поэтам ужыты залішні склад, дзякуючы чаму парушыўся рытм.
71. Канец Паўлючонка.
78 р. …„райтараду“… нязвычайнае слова, утворанае, як відаць ад нямецкага „Reiterei“ — язда (верхам).
72. Шчасьце Мацея.
120 р. „Конь пад ім гуляе“… У выданьні 1918-га г. стаяла памылкова „над“.
145 р. „Шчасьце знойдзеш так сваё“. У выд. 1918-га г. стаяла „знойдзем“; яно не давала сэнсу і таму выпраўлена на „знойдзеш“.