Старонка:Матчын дар (1929).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зборнік вершаў А. Гаруна пад назваю „Матчын Дар“, які паводле сваіх мастацкіх асаблівасьцяй зьяўляецца выдатным фактам у літаратурнай продукцыі так званай „нашаніўскай эпохі“. Але паводле сваёй соцыяльнай прыроды вершы А. Гаруна выклікаюць шэраг сур‘ёзных заўваг і асьпярэчаньняў, а паколькі амаль усе яны (за некалькімі выключэньнямі) псыхоідэолёгічна далёкі ад нас і нават у некаторай сваёй частцы чужыя і варожыя нашай сучаснасьці.

Паданыя ніжэй біографічныя даведкі аб А. Гаруну і крытычныя нататкі аб яго зборніку маюць сваёй мэтай сконцэнтраваць увагу чытача на клясавым твары аўтара і на псыхоідэолёгічнай накіраванасьці яго вершаў, зьмешчаных у „Матчыным Дару“.

Алесь Гарун — псэўдонім Аляксандра Ўладзімерава Прушынскага, які радзіўся ў Менску ў 1887 годзе ў сям‘і рамесьніка. Яго бацька займаўся, галоўным чынам, цясьлярскай і сталярнай працай. А. Гарун вучыўся спачатку ў прыхадзкой школе і, пасьля яе сканчэньня ў 1897 г., паступіў у Менскую рамесьніцкую школу, якую скончыў у 1902 г. У гэтай школе ён атрымаў і профэсыю, — ён стаў столярам. Усё сваё жыцьцё А. Гарун займаўся самаадукацыяй, у чым праявіў вялікую энэргію. З 1904 г., пад уплывам рэволюцыйнага ўздыму таго часу, ён — актыўны ўдзельнік організацыі соцыялістых-рэволюцыянэраў максымалістых, вядзе пропаганду ў гурткох вучнёўскай моладзі, друку і распаўсюджвае агітацыйную літаратуру. Сярод гэтай літаратуры яму сустракаліся грамадзка-політычныя вершы Цёткі. Магчыма, што пад іх уплывам ён і сам пачаў пісаць агітацыйныя вершы. Яны не дайшлі да нас, але вядома, што, агітуючы