Перайсці да зместу

Старонка:Матчын дар (1918).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казка.


„Што, дзеучаткі, парабочкі,
Казку вам сказаці?
Ну, якую-ж проці ночкі
Лепі нагадаці?…
Добра!.. Слухайце уважна,
Ні перабіваці!
Сядзьце чынам і паважна,
Кіньце блазнаваці!
За ваконцам вецяр свішчэ,
Як ваўчына вые.
Ведзьмы справілі ігрышчо,
Ведзьмы маладыя.
У хаці цемна, ціха, смутна,
Цяжка а тужліва,
Уздыхае хтось пакутна,
Неяк сіратліва.
Удовай бабкі сын прыгожы
Сеу каля ваконца,
Чымсь-ці хворы, спаць ні можэ,
Выглядае сонца.
Ведзьмы скачуць і гуляюць,
Зірк у вакно: хлапчына!
У ваконцо барабанюць:
„Выйдзі, малайчына!“
Выйшоу. Чуе нехта плачэ,
Ціха нехта клічэ:
«Сюды, сэрцо! Гэй, бурлачэ,
Пакажы абліччо!»
Йдзець. На прызьбе каля хаты
Бачыць: маладзіца,
Пекнай уроды, строй багаты,
Ясны, аж мігціцца.