Старонка:Матчын дар (1918).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Горшая мука утрапляець, што сынам я
Быць перастану сваей старане.
Памяць ні доугая, любасьць ні вечная;
Сірасьць, безлюднасьць — іх трудна нясьці;
Мо, пажагнаушыся с старым, на вечнае
С шляху зьвярну, па другім каб ісьці.
Страшна мне нават аб гэтым і згадываць
Страшна і думаць, і я ні хачу.
Толькі-ж надзеі ні маю чым зрадаваць,
Сэрцо і сьлезы ссушыць у ваччу.
Вось у чым город бадзязе безшчаснаму;,
Вось чаму сэрцо мае так баліць,
Вось чаму хочацца к сонейку яснаму
Хоць-бы убачыць, тым цягасьць зваліць!…


Цяжка мне, прауда. Ці-ж трэба мне жаліцца?
Цяжка-ж другім —іх мільены усіх, —
Жыцце іх рушыцца, бьецца і валіцца,
Гінуць надзеі і думкі у іх.
Многа на сьвеці усякаго творыцца!
Многа хто вершау аб гэтым злажыў.
Часам паслухаеш, хто разгаворыцца,
Бог яго ведае як ешчэ жыу?!
Біўся з ніпраудай з бядой і гаротаю,
Сэрцо у попел нішчадна спаліу,
Сілы усе страціу у бойцэ с цямнотаю.
Кроу, ні рахуючы, кроу сваю ліу!
Што-ж тады плакаці мне, маладзейшаму?
Я-ж ні прайшоўшы пуціну сваю:
Сэрцо асталося. Не, весялейшаму
Трэба мне быць, а я плачу—пяю.

|}