Старонка:Матчын дар (1918).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сокалам вольным і с пташшай гуллівасьцю
Як бы. здаецца. адсюль паляцеу…
Нельга і думаці, — доля без міласьці
Варту паставіла Вораг абсеу.


Беднасьць — ні горо саусім мне безскарбнаму, —
Я багацей, замажней за другіх,
І ні зайздрошчу багацтвау тых марнаму,
Досыць з мяне бедных злыдняу маіх.
Покі варушацца рукі скарэлыя,
Праца мне будзе на радасьць, на сьмех.
Злотам багатыя, сэрцам знішчэлыя,
Трутні ні мецімуць гэткіх уцех.
Што мне багацтво? Без грошы, без золата,
Быу-бы магнат я, кароль, багатыр,
Там, дзе пад націскам роднаго молата
Жыцце куецца у глыб і у шыр.
Жыцце куецца і сонцо уздымаецца,
Сьвету праменні льець з гарыні,
З доугаго сну дзе народ прачыхаецца,
Побыту шчаснаго, сьвецяць агні.
Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыя
Жыцце карожаць, па свойму вядуць,
Дзе устрапянулісь дубы густалістыя
І на курганах німоучна гудуць, —
Можа і я с сваей слабаю сілаю
Там працаваці-бы крышку памог;
З гэтаю працаю шчыраю, мілаю,
Сьмерці спаткау-бы спакойна парог.
Можа… А можа ні убачыці гэтаго?
Можа суджона тут век мне пражыць?
Дні адзіноты, сіроцтва безсьветнаго
Грудай каменняу у душы валачыць.


Страшна мне гэта, і усе ж ні ядынае
Так навалілось, гняце у глыбіне, —