Старонка:Матчын дар (1918).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Восень.


Восень халодная, чорная, хмурая
Сунецца ціха, нячутна, што дзень,
Хварбы наўкола паклала панурыя,
Сонцо хавае за чорную цень.
Збожжо пажатае з нівау пазвожано, —
Голыя гоні самотна ляжаць,
Небо даждліваю хмарай абложано,
Траукай ні грае сваей сенажаць.
Кветкі ні сьвецяць галоукамі яснымі;
Кусьцце без лісту, без красак стаяць;
З гэтымі восяні днямі безкраснымі
Цяжкія думкі у сэрцо ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі,
Лістам пажоуклым тужліва шумяць:
„Хутка надыйдуць завеі з марозамі,
Ветры с сьнегамі ізноу наляцаць.“
Толькі высокія хвоі іглістыя
Вечна зялены свой кажуць убор.
Днямі зімовымі, цемна-імглістыя,
Будуць чарнець навакол, наузгор.
Зіму пачуушы мядзьведзь ніспакоіцца,
Ходзіць па лесі, шукае бярлог,
Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,
Горш на скацінку, на людзі налег.
Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;
Хутка на поудзень саусім паляцяць.
Хэура за хэурай на рэчцы зьменяеіца;
У ранку крычаць на вадзе, лапацяць
Так ніпрыкметна часамі, дзянечкамі
Восень зьменяе абліччо зямлі…
З гэтымі днямі васеннімі, ночкамі,
Думкі мне у сэрцо жудосны прыйшлі.