Старонка:Матчын дар (1918).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Журба.


Сэрцо болей ні сьмяецца,
Сэрцо плачэ жаласьліва.
Ці дасьць Бог, ці давядзецца
Быці там, дзе наша Ніва?
Думкі, праца — усе далека!
Песьні, казкі у пазабыццю…
Прад сабой я толькі воко
Бачу страшнаго нябыцця.
Волі, думак, шчасьця, сьмеху
Дайце мне! Хоць пакажыце!…
Але не… Мне на пацеху —
Воко страшнаго нябыциця.
Я б узяу матыку у рукі,
Карчавау-бы, чысьціу поле,
Але — там… Я тут безрукі,
Я безсільны… Я без волі.
Сэрцо плачэ і я плачу;
Плачу с сэрцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны?
Край далекі, маці—Ніва?