Старонка:Матчын дар (1918).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Старое нешта усе спамінаецца,
Толькі ніясна, мауляу, праз туман.
Нейкі ніведамы жаль уздыймаецца,
Вабіць і цягне успамінак-дурман
Сэрцо баліць пад жаданняу прымусамі,
Што за жаданні — ніяк ні пазнаць;
Можа ляцеці адгэтуль за гусямі…
Можа заснуць, каб нічога ні знаць?…

|}