Перайсці да зместу

Старонка:Марына (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваю рабоча-сялянскую дзяржаву на грунце Вялікага Кастрычніка і пад кіраўніцтвам Компартыі. Маладая рэспубліка ў сакавіку злучылася з вызваленай Літвой, якая таксама была абвешчана Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікай. Беларусь і Літва сталі ўзмацоўваць дабрабыт рабочых і сялян, пашыраць сярод іх асьвету і рыхтавацца на новую барацьбу за заваяваньні Кастрычніка.

Бо на захадзе зноў зьбіраліся чорныя, грозныя хмары. Уставала на ногі ўваскросшая старая імпэрыялістка, панская Польшча. Умацованая і ўзгадованая заходнім капіталам крок за крокам пасоўвалася яна на Ўсход і ўсё мацней і мацней націскала на рабоча-сялянскую рэспубліку Літвы і Беларусі. Яна задалася мэтаю, у інтарэсах уласных і ў інтарэсах заходняга капіталу, зруйнаваць ненавідную для эксплёататараў уладу рабочых і сялян на Беларусі і Літве. Польскаму абшарніку карцела вярнуць свае абшары на Беларусі і Літве, адабраныя ў яго Кастрычнікаваю рэволюцыяй.

У сярэдзіне жніўня 1919 году, пасьля васьмімесячнай працы, Савецкая ўлада зноў прымушана была пакінуць Беларусь.

Пачалася добра вядомая ўсім нам панска-польская окупацыя. Сыты чужым хлебам, апрануты у чужую вопратку, апроч, можа, белага арла на шапцы, разумны чужым розумам польскі пан пачаў рабіць на Беларусі сваю, „дэмократычную“ політыку. Окупанты, як згаладаўшыя ваўкі, накінуліся на рабочых і сялян Беларусі. Перш за ўсё пачалася расправа за старое. Даволі было якому-колечы панскаму прыслужніку сказаць, што гэты i гэты быў знаёмы з комуністым ці з