Перайсці да зместу

Старонка:Марына (1926).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Берасьцейскія перагаворы аб згодзе, насоўвалася кайзэра-імпэрыялістычная Нямеччына, узяўшая на сябе абарону старога капіталістычнага ўкладу жыцьця. Яе чорны арол з моцным дзюбам і вострымі кіпцямі лунаў над рабоча-сялянскай Беларусьсю. 19-га лютага 1918 году войскі, абараняўшыя заваяваньні Кастрычнікавай рэволюцыі, прымушаны былі пакінуць Менск, а 25-га лютага г. г. сюды ўвашла кайзэраўская нямецкая армія.

Пачалася нямецкая окупацыя. Гледзячы на моц нямецкай арміі, часам здавалася, што й канца окупацыі ня будзе. Окупант, седзячы на Беларусі, узяў пад сваю абарону мясцовых фабрыкантаў зямляўласьнікаў, пакрыўджаных кастрычнікаваю рэволюцыяй. З другога боку, ён цягнуў астатнія сокі з працоўных мас Беларусі. Утвораная 25-га сакавіка 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі была ўзята окупантамі пад сваю апеку. Рабочыя і сялянскія масы Беларусі дорага плацілі за сваю „незалежнасьць“.

Але і нямецкая армія ў сваёй тоўшчы складалася з рабочых і сялян, інтарэсы каторых магла абараніць толькі соцыяльная рэволюцыя. Яна і прышла сюды ім на паратунак. Пачалася рэволюцыя і ў Нямеччыне, і ў нямецкай арміі на Беларусі. Нямецкі салдат не захацеў быць окупантам. Яму і ў сваёй хаце шмат было працы.

12-га сьнежня 1918 году Савецкая ўлада зноў вярнулася на Беларусь. Радасна ўздыхнуў рабочы і селянін на Беларусі. Пачалася зноў творчая праца. 1-га студзеня была абвешчана Беларуская Савецкая Соцыялістычная Рэспубліка. Прыгнечаныя масы Беларусі атрымалі магчымасьць будаваць