Перайсці да зместу

Старонка:Марына (1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прадстаўніком Савецкай улады, як яго каралі сьмерцю ці білі да поўсьмерці шомпаламі і лозамі. Пашоў белы тэрор. Палілася чырвонаю рэчкаю кроў рабочых і сялян. Турмы запоўніліся беднатою. Многа жывых людзей туды ўваходзіла, але мала выходзіла. Фабрыканты зноў захапілі свае фабрыкі і заводы, абшарнікі зноў расьселіся па сваіх маёнтках. Пышнаю кветкаю зноў расьцьвіла векавечная эксплёатацыя, злучаная з політычным і нацыянальным уціскам. Руйнаваліся беларускія і яўрэйскія школы, у якіх дзецям працоўных мас Беларусі давалася навука ў зразумелай для іх матчынай мове. Замест іх прымусова закладаліся школы ў польскай мове, мэтаю якіх была полёнізацыя мясцовага жыхарства. Зьявілася аднекуль страшэнная моц ксяндзоў. Духавенства наогул павылазіла са сваіх нор. Яно з амбонаў вітала окупантаў, як збавіцеляў ад комуністых і Савецкай улады. Яно вучыла ў сваіх казаньнях, што окупанцкая ўлада дадзена ад бога, вучыла сваіх духоўных авечак, каб яны цярпелі і любілі сваіх эксплёататараў. Беларусь наваднілася жандарамі-„канаркамі“, поліцыянтамі і шпікамі.

У вадказ на прыгнечаньне, падняўся сярод працоўных мас Беларусі рух. Распачаўшыся ў рабочых колах, ён хутка перашоў і ў сялянскія эксплёатаваныя масы. Прыгнечаны селянін пачаў організавацца, каб прагнаць „дэмократычную“ ўладу, каб зноў вярнуць на Беларусь дыктатуру пролетарыяту, рабоча-сялянскую Савецкую ўладу. Пачалі расьці падпольныя комуністычныя організацыі. Лясы і балоты запоўніліся паўстанцкай моладзьдзю — хлопцамі і дзяўчатамі.