Перайсці да зместу

Старонка:Марына (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён з каня саскочыў,
Выцер мілай вочы,
Прыгарнуў з пацехай
Ды далей паехаў…
А Марына — доўжанька стаяла
На сьнягу
Ды на марозе…
Міламу свайму жадала —
Сустрэць шчасьцейка ў дарозе…