Старонка:Маленькі Мук.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

паправіў на сябе халат, завязаў чалму прыгажэй, зацягнуў мацней пояс, засунуў яшчэ глыбей доўгі кінжал і, вясёлы і здаволены, увойшоў у горад.

Ідзе маленькі Мук па гораду, любуецца на яго дамы і палацы; а есці яму ўсё-ж вельмі хочацца. Але не адны дзверы не адчыняюцца перад ім, ніхто не гаворыць яму:

— Маленькі Мук, зайдзі сюды, паеш, напіся і адпачні.

І раптам ён бачыць: адчыняецца адно акно, у ім паказваецца бабулька. І тут ён чуе, гаворыць бабулька:

Стол накрыт
Суп гатую
Хто ўвойдзе
Таго пачастую.

Сказала так бабулька, і адразу з усёй вуліцы збегліся да яе дзвярэй каты і сабакі і ўвайшлі ў дом. Мук за імі.

Каты і сабакі пайшлі ўверх па лесніцы. Мук таксама пайшоў уверх па лесніцы. А там наверсе, на пляцоўцы, стаяла бабулька.

— Што табе тут трэба? — гаворыць бабулька. — Ты навошта прышоў?