Старонка:Маленькі Мук.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Ты, мілая бабулька, — адказвае ёй Мук, — запрашала ўсіх на абед. А я вельмі галодны, вось я і прышоў.

Тады бабулька гаворыць:

— Што ты, што ты! Я кармлю толькі катоў і сабак. Ну, добра ўжо, сёння заставайся ў мяне, я цябе накармлю.

Сеў Мук абедаць разам з катамі і сабакамі.

А пасля абеда бабулька яму сказала:

— Ці не хочаш, маленькі Мук, да мяне на службу паступіць?

— Добра, — гаворыць маленькі Мук, — паступлю.

І стаў маленькі Мук служыць у гэтай бабулькі. Раніцою ён павінен быў расчосваць грабнём шэрсць у чатырох кошак і двух катоў, потым даваць ім абед, а ўначы ўкладваць іх спаць на шаўковыя падушкі і накрываць аксамітнымі коўдрамі.

Спачатку маленькаму Муку вельмі падабалася жыць у бабулькі. Карміла яго бабулька добра, а работы было не так шмат. Але потым каты пачалі сваволіць. Яны бегалі і скакалі па пакоях і пабілі шмат кубкаў, сподкаў і талерак.

А прыдзе дадому гаспадыня, лягуць каты на