Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці пасьля сьмерці бацькі працавала рамонтнай рабочай да 1923 г., пакуль не загінула пад цягніком, пакінуўшы на рукі Міхасю досыць вялікую сям‘ю.

У 1923—25 г. зноў быў настаўнікам у мястэчку Сьвержань Рагачэўскага павету, дзе добра пазнаёміўся з яўрэйскім местачковым бытам.

З 1925 г. т. Лынькоў рэдагуе бабруйскую газэту „Комуніст“.

Першая ў яго друкаваная рэч — апавяданьне „Гой“ у зборніку бабруйскае філіі Маладняка „Уздым“ (1926 г.) Апавяданьні яго з таго часу зьяўляліся ў розных выданьнях. У 1928 г. вышаў зборнік „Апавяданьні“.

У апавяданьні „Чыгунныя песьні“ — сюжэт хаваецца за фразэолёгіяй і стылізацыяй мовы. Патосам і стылізацыяй хоча зрабіць аўтар мастацкае ўражаньне на чытача. А без патрэбы. Сюжэт тут сам па сабе моцны: у Сібіры, на глухой станцыі, чэха-славакі, адступаючы, забіваюць стрэлачніка і гвалцяць да сьмерці яго дачку Арынку. Потым едуць чырвонаармейцы, знаходзяць гэта жудаснае злачынства і хаваюць нябожчыкаў. І піша аб усім гэтым аўтар з глыбокім пачуцьцём і з праўдзівым рэволюцыйным уздымам. І вобразы, і словы ўмее часам даць ён такія простыя і такія моцныя ў сваёй прастаце. Апавяданьне, бязумоўна, цікавае і моцнае. Але стылізацыя, нарэшце, дакучае. Бо вось чамусьці падабаецца аўтару, праз меру падабаецца, каб песьні былі „чыгунныя“, гукі — „медныя і чыгунныя“, пос-