Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго былі рамонтныя рабочыя. Разам з імі вандраваў ён па сьвеце, быў у Віцебску, Архангельску, на Далёкім Усходзе. Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Рагачэве. Быў настаўнікам на Гомельшчыне. Там-жа прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аддзелах супроць палякаў, гетмана і немцаў. Аб гэтым часе Лынькоў успамінае:

„Быў „ад‘ютантам“ Ліпініцкага партызанскага атраду, што ўваходзіў у Роўканіцкі сэктар партызанаў. Змагаліся з палякамі. Яны знаходзіліся тады ў Рагачэве, — рабілі напады на наш раён, але ў большасьці бяз посьпехаў — заўсёды адбівалі іх. Мелі партызаны стычкі із гомельскімі гайдамакамі. Асабліва крута прышлося пры нямецкай окупацыі. Рэгулярнымі нямецкімі часьцямі нашы атрады былі разьбіты. Роўканіцкі штаб расстрэлены, спалена некалькі вёсак, у тым ліку каля 300 двароў сяла Кашалёва. Многіх пабралі ў палон і парасстралялі. Організатары і актыўныя ўдзельнікі партызаншчыны нямецкім камандаваньнем былі абвешчаны ўне закону. Папаўшы толькі на адзін дзень у нямецкія капцюры, мне пашанцавала сваячасова ўцячы і выбрацца з занятага немцамі раёну“.

У 1919 г. па мобілізацыі профсаюзаў Міхась Лынькоў паступіў у Чырвоную армію, у якой і прабыў да 1923 году. Удзельнічаў у паходах на Варшаву і на Булак-Балаховіча. Пасьля варшаўскага паходу вандраваў з чырвонаармейскімі часткамі па Уралу і Заходняй Сібіры.