Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і няма патрэбнае пропорцыянальнасьш частак. Спачатку шмат пішацца пра каханьне і вельмі мала пра політычныя падзеі, потым — якраз наадварот, і Алеся зусім зьнікае з аповесьці. Выходзіць як-бы нейкі дзеньнік Янкі Пралескі. Пабочныя падзеі ня зусім шчыльна ўвязаны з сюжэтам. Апрача таго, шмат гутарак на агітацыйна-пропагандыцкія тэмы, прычым гутаркі гэтыя часам ня толькі не характарызуюць асобу, якая гаворыць, але нават зьяўляюцца штучна ўкладзенымі ў яе вусны (размовы сястры Марыны з Янкам у Ленінградзе пасьля Кастрычніка і г. д.). Тымчасам, пры ўсіх гэтых недахопах, аповесьць пакідае значнае ўражаньне. Дасягае гэтага ўражаньня аўтар тым, што апавядае пра Янку і Алесю з вялікаю любасьцю, а пра ўсё наогул апавядае проста, шчыра, цікава і лёгка.

Ліманоўскі — апісальнік і апавядальнік з праўдзівым і мяккім пачуцьцём, з пісьменьніцкаю наглядальнасьцю, з любасьцю да хараства, а, галоўнае, з імкненьнем да прышчэпліваньня чытачу комуністычных ідэй. Творчасьць яго ўсё болей разьвіваецца, аб чым сьведчыць роман „Над абрывам“. У романе лепшая пабудова, больш выступае жыцьцё колектыву, чым у ранейшых творах, даюцца мастацкія тыпы шмат якіх партыйцаў і савецкіх служачых, менш расьцягнутых уставак і няма голае агітацыі, лепшыя дыялёгі, больш дагледжаная мова.

Міхась Лынькоў. Нарадзіўся 8 лістапада (ст. ст.) 1899 г. ў в. Сялюты Віцебскага павету і губэрні. Гады дзяцінства і юнацтва жыў на чыгунцы. Бацькі