Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Магчыма, у залежнасьці ад формальна-мастацкіх асаблівасьцяй маладога аўтара, ідэолёгічны зьмест у Ліманоўскага не заўсёды яшчэ выяўляецца досыць поўна, а часам мае ня зусім вытрыманы характар. Напрыклад, аб жыцьці і соцыяльным становішчы Янкі Пралескі да імпэрыялістычнае вайны мала гаворыцца, а ў сюжэце апов. „Адшуканы скарб“ шматмомантаў, якія маюць на мэце падкрэсьліць героізм эпохі, але яны бяруцца ў вельмі прыгодніцкім і не заўсёды праўдападобным пляне.

Апов. „Адшуканы скарб“ і апов. „Дзьве пуціны“ збудаваны болей-меней аднакава: каля гісторыі галоўнага героя, апісанай у хронолёгічным парадку даюцца зарысоўкі і малюнкі навакольнага жыцьця і ўводзяцца навакольныя пэрсонажы, з якімі галоўны герой чым-небудзь зьвязаны ці мае якую справу. Перажываньні пабочных асоб выяўляюцца мала. Некаторыя месцы ў аповесьцях дадзены лішне каротка, схэматычна і нават без закончанага апрацаваньня. Але чытаюцца аповесьці з нязьменшанаю цікавасьцю ад пачатку да канца, асабліва аповесьць „Адшуканы скарб“, бо ў ёй шмат драматычных момантаў і ёсьць пэўны элемэнт прыгодніцкіх твораў (ужыты, на жаль, як было казана, часам без належнае вытрыманасьці). Лепшыя месцы ў гэтай аповесьці — апісаньні тых расстрэлаў, катаваньняў, зьдзекаў, зьняваг і дзікай барбарскай лютасьці і жорсткасьці, якую дапушчалі белапалякі ў адносінах да палонных чырвонаармейцаў. У апов. „Дзьве пуціны“ не асабліва добра захована сюжэтная цэльнасьць