Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніліся. Ён знаходзіць скарб, адбіты ім у часе вайны ў белапалякаў і схаваны ў мазырскіх лясох, і перадае яго савецкай дзяржаве. Ідэолёгічная тэма гэтай аповесьці — вялікая адданасьць комуністага сваёй справе ў змаганьні рабочых і сялян з клясавым ворагам.

У апов. „Дзьве пуціны“ апавядаецца аб тым, як нейкі Янка Пралеска, яшчэ быўшы пісарам у штабе на імпэрыялістычнай вайне, пакахаўся з шляхцянкаю Алесяю Ліпкоўскаю, потым быў у гасьцёх на іхным хутары, далей жыў у Ленінградзе ў сястры Марыны, гэта якраз пасьля Кастрычніка, зблізіўся там з адным сваім земляком — бальшавіком Язэпам, пашоў на чырвоны фронт, дадей — змагаўся з бандытызмам, перажыў жудасную Язэпаву сьмерць ад рукі бандытаў і г. д. Янка Пралеска ўсё больш уваходзіў у рэволюцыйнае змаганьне і партыйную працу, і яго пуціна ўсё далей адыходзіла ад Алесінай пуціны, хоць праз увесь час кахаў ён Алесю моцна. Нарэшце, ён даведваецца, што Алесю аддалі замуж. Пуціны канчаткова разышліся. ідэолёгічная тэма аповесьці — грамадзкая павіннасьць у комуністага стаіць вышэй за асабістае шчасьце.

Роман „Над абрывам“ яшчэ ня скончаны друкам, але, як можна меркаваць, і тут галоўная ідэолёгічная тэма — гэта выяўленьне героізму эпохі і яе людзей — героізму змаганьня, толькі ўжо больш у абставінах соцыялістычнага будаўніцтва, калі яно яшчэ толькі пачыналася. Асяродкам сюжэту мае быць каханьне Карпіцкага з Таісаю.