Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Янка Ліманоўскі. Нарадзіўся 23 сакавіка (ст. ст.) 1896 г. ў в. Доўгія, тры вярсты ад м. Відзы, на ўзьмежках Беларусі з Літвою. Сын вясковага каваля. Да 19 год працаваў на гаспадарцы і вучыўся. У 1915—1917 г. г. быў у старой арміі, у 1919—1920 г. г — у Чырвонай арміі. Пазьнейшым часам працаваў на розных політыка-асьветных пасадах. Рэдагаваў газэты. З Бел. дзярж. унів. вышаў, ня маючы ахвоты працаваць у судовай галіне (вучыўся на юрыдычным аддзеле). Цяпер Ліманоўскі — адзін з кіраўнікоў „Маладняка“.

Друкуецца ён з 1925 году. За гэты час у „Полымі“ былі надрукаваны яго аповесьці „Адшуканы скарб“ (1925 г.) і „Дзьве пуціны“ (1926 г.), а цяпер (1928 г.) друкуецца там яго роман „Над абрывам“. Апрача таго, друкаваліся яго драбнейшыя рэчы, у прыгодніцка-героічным жанры з жыцьця на фронце (у „Сав. Беларусі“ і інш. выд.),

У апов. „Адшуканы скарб“ апавядаецца аб тым, як загадчык народнае асьветы Міхась Дуброўка, партыец-комуністы, пашоў на фронт змагацца з белапалякамі, трапіў у палон, цярпеў страшэнныя зьдзекі і мукі, быў засуджаны на кару сьмерці, уцёк, быў ранены пры гэтым, доўга хаваўся ў лясьніка, а потым, прост нейкім дзівам, перайшоў мяжу і трапіў у свой родны горад якраз тады, калі там сьвяткавалі гадавіну вызваленьня ад белапалякаў. Дуброўка прышоў у залю, калі яго памяць шанавалі ўставаньнем. Рэдкі па драматызму, але радасны для ўсіх момант! Тут і яго каханая Галя. Потым яны пажа-